У сельгасарганізацыях сеюць кукурузу і нарошчваюць вытворчасць малака.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Палявыя работы

У раёне працягваецца сяўба кукурузы на зерне і сілас - па стане на раніцу ўчарашняга дня было ў цэлым пасеяна 56% ад запланаваных плошчаў.

Пры гэтым у радзе гаспадарак на зерневыя мэты расліна ўжо пасеяна. Гэта датычыцца філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´, СВК ´Гігант´, ААТ ´Міхалёўская Ніва´, ААТ ´Неўскі-Агра´, філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´.

Таксама працягваецца пасадка бульбы, у стадыі завяршэння (пасеяна 96% ад плану) - сяўба цукровых буракоў, вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу культур, праводзяцца адпаведныя сезону мерапрыемствы па доглядзе пасеваў.

... І малочныя справы

Па дадзеных райсельгасхарчу, вытворчасць малака ў раёне на гэтую пару апераджае мінулагодні ўзровень, тэмп росту складае 103%.

Сярэднесутачны ўдой на карову - 12,8 кг малака. А ў тых жа філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 23,6 кг, у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ - 18,9 кг малака. У цэлым жа з васьмі раённых сельгасарганізацый да ўзроўню папярэдняга года плюсуюць ўсе, за выключэннем ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, але і там разлічваюць па выніках 10-14 дзён выйсці на леташні ўзровень.

На гэтую пару, як і планавалася, болей за 5 840 кароў сельгасарганізацый знаходзяцца на пашы, дзе арганізаваны франтальны выпас. З тэхнікамі-

асемянатарамі і работнікамі, якія ажыццяўляюць выпас, па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, праведзены вучобы па арганізацыі выяўлення ў ахвоце і асемянення жывёлы ў летне-пашавы перыяд, дэтальна абмеркаваны іншыя, датычныя выпасу пытанні.