
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Нарада з гэтай нагоды прайшла на базе ААТ ´Неўскі-Агра´ з удзелам старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Сухадольскага. Удзел у падвядзенні вынікаў дзейнасці галіны за чатыры месяцы прынялі: Генадзь Ярмак, пракурор раёна, кіраўнікі, галоўныя зааветспецыялісты, загадчыкі жывёлагадоўчых аб´ектаў сельгасарганізацый, кіраўніцтва і адказныя за галіну спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, ветэрынарная служба раёна, спецыялісты раённага філіяла Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства.
За чатыры месяцы, як адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў, у раёне намечана станоўчая дынаміка ў развіцці жывёлагадоўлі, як малочнага, так і мяснога напрамкаў. Вытворчасць малака, у параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года, склала 103%,. Па прадукцыйнасці статку ў лідарах застаецца філіял ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´, дзе ўдой на карову з пачатку года склаў 2672 кг (+116 кг). Высокі паказчык удою, нягледзячы што не дабралі мінулагодняка малака (-55 кг), у філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ - 2265 кг. Значна прыбавілі малака ў СВК ´Гігант´ - 2066 кг (+901 кг). У цэлым па раёне ўдой на рагулю за чатыры месяцы склаў 1493 кг (+44 кг). Таварнасць - 91%. У вырошчванні буйной рагатай жывёлы таксама станоўчыя напрацоўкі - тэмп росту 105% (да мінулагодняга ўзроўню). Тут са станоўчага боку былі адзначаны СВК ´Гігант´ - рост вытворчасці 171%, ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ - 104%, ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 123%. Адзначаны рост сярэднесутачных прывагаў буйной рагатай жывёлы - за красавік у сярэднім па раёне яны склалі звыш 600 г. Але ёсць і тое, што патрабуе павышанай увагі - вырашэнне пытанняў асемянення жывёлы, узнаўлення статка. ´Гэта сістэмная, штодзённая работа, - адзначыў Аляксандр Сухадольскі. - Але трэба разумець, што толькі тады падыход да вырашэння задач па ўзнаўленні статка дае магчымасць разлічваць на вялікае малако´.






Падчас практычнай часткі нарады ўдзельнікі пабывалі на МТФ ´Туркі´, дзе ўвага спецыялістаў была засяроджана на дэталях арганізацыі выпасу жывёлы. На МТК ´Акцябр´ абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі сянажна-сіласных траншэй да закладкі корму.
- Масавая касавіца не за гарамі, таму ў сельгасарганізацыях ужо цяпер павінны паклапаціцца пра ўсё неабходнае для нарыхтоўкі якаснага травянога корму, - заўважыў начальнік райсельгасхарчу, першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Жураўлёў.