У Магілёве назвалі лепшых журналістаў і рэгіянальныя выданні па выніках работы за мінулы год.

иcтoчник: mininform.gov.by

Свята прайшло ў белай зале Палаца культуры вобласці, дзе журналісты маглі пасядзець за асобнымі столікамі ў нефармальнай абстаноўцы і паслухаць віншаванні ў свой адрас і канцэртныя нумары. Словы ўдзячнасці разам з пажаданнямі і далей плённа працаваць на карысць дзяржавы прагучалі з вуснаў намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі, памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, старшыні аблсавета дэпутатаў Ірыны Раінчык, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярыны Музычэнкі і іншых.

- Вельмі важна, што мы сёння да слоў друкаваных і перададзеных электроннымі СМІ адносімся па-асабліваму, - адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка . - Часам з доляй пэўнай крытыкі - жыццё нас навучыла, часам з адценнем іроніі. Самае галоўнае, што сёння ў вас ёсць вялікая інфармацыйная прастора, вы працуеце аператыўна, дакладна, справядліва ў адносінах да тых падзей, якія сёння адбываюцца ў нашым горадзе, вобласці, рэспубліцы. Вельмі важна, каб мы сёння мелі больш аналітычнай, удумлівай інфармацыі, а не кліпавай, якая працуе загалоўкамі. На мой погляд, трэба больш глядзець у сутнасць праблемы, аналізаваць сітуацыю ў цэлым і даносіць больш важкае слова да спажыўца.

У Магілёве назвалі лепшых журналістаў і рэгіянальныя выданні па выніках работы за мінулы год.

Лепшыя з лепшых атрымалі Ганаровыя граматы, Падзякі і грашовыя прэміі. Пераможцам па выніках работы за мінулы год сярод абласных і гарадскіх газет стала інфармацыйнае агенцтва ´Магілёўскія ведамасці´. Сярод раённых выданняў на першым месцы газета ´Сельскае жыццё´, на другім ´Горацкі веснік´, на трэцім ´Маяк Прыдняпроўя´ (Быхаў). Лепшым інтэрнэт-рэсурсам названа сеткавае выданне Mogilove.by рэдакцыі газеты ´Веснік Магілёва´. Лепшымі журналістамі вобласці сталі намеснік галоўнага рэдактара ІА ´Магілёўскія ведамасці´ Аляксандр Булай і адказны сакратар глускай раённай газеты ´Радзіма´ Вольга Янушэўская. А першае месца сярод фотакарэспандэнтаў у супрацоўніка газеты ´Бабруйскае жыццё´ Аляксандра Анташкевіча.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома ´Звязда´ .