Весткі з абласнога піянерфэста.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Піянерская дружына імя Шараварава Каменскай СШ 11 мая папоўнілася яшчэ адным членам ГА ´БРПА´ - у рады піянераў уступіла Сафія Пінчук (на фота справа).

Гэтага пачэснага звання дзяўчынка была ўдастоена на абласным піянерфэсце ´Будзь гатовы! Заўжды гатовы!´ у межах святкавання 100-годдзя Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, якое будзе адзначацца 19 мая.

Па словах старшыні раённай піянерскай арганізацыі Алены Смарчок, у рады БРПА на ўрачыстасці ў гэты дзень было прынята 100 акцябрат. Для іх, а таксама для членаў дэлегацый з раёнаў Магілёўшчыны (ад нашага раёна прысутнічала адна з лепшых вучаніц, актыўная піянерка Каменскай СШ Валерыя Салтыкова), былі прадэманстраваны выстава ´Піянерыі - 100 год´, канцэрт, праведзена экскурсія па месцах баявой славы Магілёва.

Ул. інф.