У ´Гіганце´ саджаюць бульбу і сеюць кукурузу.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

І ў тым, і ў другім - як, зрэшты, і ва ўсёй пасяўной кампаніі - стаўку ў гаспадарцы зрабілі сёлета на якасную перадпасяўную падрыхтоўку глебы.

Апошняе, па словах старшыні СВК Васіля Жука, - неад´емная частка пасяўной кампаніі, аснова будучага ўраджаю. Ёсць для гэтага і магчымасці - па восені набылі трактар Рассельмаш, які дазваляе якасна і хутка (у дзень да 100 гектараў плошчаў) апрацоўваць зямлю. Што ў сваю чаргу дазваляе сеялкам вытрымліваць тэхналагічную хуткасць, пасевам дружна узыходзіць, а гаспадарцы, як тут разлічваюць, атрымаць запланаваную ўраджайнасць: збожжавых і зернебабовых - не меней за 55 цэнтнераў з гектара, зялёнай кукурузнай масы 350-400, кукурузнага зерня - 80-90 ц/га.

- На жаль, сёлетняя вясна аказалася надзвычай вільготнай. І тэрміны сяўбы мы прымяняем нетрадыцыйныя. У большай ступені - спазняемся, але разлічваем за кошт станоўчых тэмператур ураджай атрымаць не меншы за мінулагодні, - кажа кіраўнік.

Між тым, для пасадкі бульбы, як ён заўважае, час і ўмовы аптымальныя. Для таго каб мець яшчэ большую выгаду ад культуры, атрымаць максімальна таварную прадукцыю, у гаспадарцы палічылі правільным вярнуць магчымасць пастаўляць на рынак чырвонаскурыя клубні, запатрабаванасць у якіх высокая (у апошнія гады абнаўленне такіх гатункаў не вялося), дзеля гэтага набылі эліту гатунка ´Рэд Скарлет´. Болей таго, вырашылі павялічыць плошчу пад бульбу - з 400 гектараў, што планавалі на пачатак года, - да 500 га. Пад гэта вылучылі палі, падабраўшы іх па севазвароту. Справа - за надвор´ем, якое, як тут спадзяюцца, будзе садзейнічаць атрыманню максімальнай для іх зямлі ўраджайнасці.

На раніцу серады трэць бульбяных палёў у гаспадарцы ўжо была пасаджана. Вядзецца гэтая работа трыма пасадачнымі машынамі.

Задзейнічаны на пасадцы бульбы механізатары Аляксандр Леанідавіч Шумскі, Васіль Уладзіміравіч Шабан і Дзяніс Анатольевіч Ціханаў. Завяршыць гэты від работ, з улікам карэктыў надвор´я (не ва ўсе палі тэхніка можа ўвайсці), разлічваюць да 25 мая. Дзеля павелічэння рэнтабельнасці бульбы (па выніках мінулага года яна склала 50%) у гаспадарцы прадпрымаюць усе магчымыя захады, у тым ліку прымяняюць тэхналогію затрымкі вільгаці на палях, для чаго выкарыстоўваюць глыбокаразрыхляльнік і той жа высокавытворчы трактар Рассельмаш.

Што да кукурузы, то яе сяўба таксама вядзецца. Прычым, сёлета на адным полі вырашылі пасеяць тры розныя віды гібрыдаў: ´Баліста КВС 230 ФАО´, ´Краснадарскі 194 ФАО´ і ´Эмелін 170 ФАО´, каб паглядзець і прааналізаваць, як усё ж такі якасць насення ўплывае на ўраджайнасць. І калі атрымаюць ураджай, то вызначацца, якому сорту ў наступным годзе аддаць перавагу. ´КВС´ у мінулым годзе, як тут кажуць, сеялі, але былі палі і гатункі таксама, якія не зусім задаволілі па ўраджайнасці. Таму сёлета ў намеры атрымаць большую выручку, пастаўшчыкоў насення вырашылі пераглядзець.

У ´Гіганце´ саджаюць бульбу і сеюць кукурузу.

Дзяніс Ціханаў

У ´Гіганце´ саджаюць бульбу і сеюць кукурузу.

Дзмітрый Тарасаў працуе на пагрузцы насення траў

У ´Гіганце´ саджаюць бульбу і сеюць кукурузу.

Андрэй Арэх

У ´Гіганце´ саджаюць бульбу і сеюць кукурузу.

Аляксандр Шумскі

У ´Гіганце´ саджаюць бульбу і сеюць кукурузу.

Васіль Шабан

У ´Гіганце´ саджаюць бульбу і сеюць кукурузу.

Уладзімір Лысянкоў

Таксама ў гэтым годзе падрыхтавалі ´ўніверсальнае´ поле, якое падыходзіць і пад бульбу, і пад кукурузу - каб мець магчымасць перабудавацца.

- Цяпер галоўнае - надвор´е. А яно, як паказвае практыка, стварае ўмовы для мацнейшых, лепей падрыхтаваных, прымушаючы чалавека абыходзіць перашкоды, знаходзіць выйсце з любой сітуацыі, - кажа Васіль Пятровіч. - Улічваючы надвор´е, сёння трэба рабіць некалькі севазваротаў для таго, каб мець магчымасць аптымальна перабудавацца, калі спатрэбіцца. Скажам, выбралі мы поле пад кукурузу на зялёную масу, падрыхтавалі яго, а вялікая колькасць вільгаці стрымлівае сяўбу... Значыць, у такіх умовах севазварот павінен пераходзіць на адналетнюю траву: адналетка хутчэй вырасце, і яе таксама можна будзе ўбраць на корм жывёле. Таму павінна быць, як лічу, некалькі севазваротаў, каб не спыняцца ў рабоце. І мы на будучы год да гэтага будзем гатовы, - упэўнена кажа ён.

Сёлета ´Гіганту´ вылучана 500 гектараў зямлі Хімоўскага сельсавета. На ёй работы ўжо завяршаюцца. У гэтыя дні вядзецца сяўба адналетнікаў і падсейваецца адналетняя трава для таго, каб максімальна атрымаць корм жывёле - знізіць спажыванне бялковай складаючай, за кошт гэтага - сабекошт корму і атрымаць таварную прадукцыю, якая дазволіць павялічыць грашовую выручку гаспадаркі.

Увесну ў ´Гіганце´ збіраюцца яшчэ і пасеяць 80 гектараў яравога рапсу. Насенне на гэтыя мэты маецца, поле падрыхтавана.

Праводзяцца таксама доглядныя мерапрыемствы на азімай збажыне, завяршылі апрацоўку пасеваў супраць скрытага хобатніка - прымянілі на азімым рапсе інсектыцыды. ´Словам, з усімі работамі, якія стаяць на парадку дня і накіраваны на дасягненне максімальнай ураджайнасці, мы, як лічу, паспяхова спраўляемся´, - рэзюмаваў Васіль Жук.

Шмат цікавай інфармацыі адносна планаў і тэхналогій вырошчвання раслін, той жа бульбы, даведаліся ад начальніка вытворчага ўчастка №1 СВК ´Гігант´ Уладзіміра Уладзіміравіча Лысянкова, які стаў нашым суправаджатым на бульбяное поле за Вялікімі Бортнікамі, дзе вяліся ў сераду работы. У прыватнасці, што, акрамя ´Рэд Скарлет´, прымяняюць гатункі ´Маніфест´ і ´Брыз´; што адначасова з пасадкай клубні апрацоўваюцца бакавай сумяссю (фунгіцыд плюс інсектыцыд) ад хвароб і шкоднікаў; што раўнюткія ´грэбні´ ўздоўж поля, якія надаюць яму надзвычай прывабны выгляд, - не толькі дзеля той самай прывабнасці. Такім чынам вядзецца барацьба з пустазеллем, ствараецца спрыяльная для росту расліны структура глебы, клубні засцерагаюцца ад пазелянення.

Да слова

У дзень, калі мы наведаліся ў СВК ´Гігант´, сяўбой адналетнікаў займаліся Святаслаў Іванавіч Зуб і Андрэй Уладзіміравіч Арэх. На падрыхтоўцы глебы працавалі Алег Уладзіміравіч Вяроўкін, Віктар Віктаравіч Балыка і Іван Іванавіч Багданаў.

Кукурузу сеялі Аляксандр Аркадзьевіч Дзяркач (працуе на новай, набытай у мінулым годзе ў лізінг сеялцы) і Андрэй Аляксандравіч Лысенка.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.