На Дні жывёлавода падводзяць вынікі за красавік.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Штомесяца, у першай яго палове, як мы раней паведамлялі, у раённых сельгасарганізацыях ладзяцца Дні жывёлавода. Іх мэта - падвесці вынікі папярэдняга месяца, супаставіць узятыя на сябе заданні з тым, што ўдалося дасягнуць, адзначыць перадавікоў вытворчасці, знайсці рашэнне актуальных пытанняў.

У СВК ´Гігант´Дзень жывёлавода прайшоў 12 мая на малочна-таварных фермах №1 ´Вялікія Бортнікі´ і №2 ´Малыя Бортнікі´, а таксама на малочна-таварным комплексе і таварнай ферме №4 ´Азёры´.

У калектывах у гэты дзень падвялі вынікі работы жывёлагадоўчых аб´ектаў за красавік, выпрацавалі меры па павелічэнні вытворчасці працы, адзначылі перадавікоў.

На Дні жывёлавода падводзяць вынікі за красавік. На Дні жывёлавода падводзяць вынікі за красавік.

Так, на МТФ ´Вялікія Бортнікі´ выдатнага вытворчага паказчыку (сярэднесутачныя прывагі па трох групах 1 357 г) дасягнула жывёлавод на адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы Наталля Валянцінаўна Фёдарава. На МТФ ´Малыя Бортнікі´ - жывёлавод па вырошчванні маладняку БРЖ Валянціна Аляксееўна Мельнік (за сярэднесутачныя прывагі па двух групах 786 г). На ТФ ´Азёры´ - жывёлавод па вырошчванні маладняку БРЖ Ганна Уладзіміраўна Акуліч (сярэднесутачныя прывагі 942 г). Перадавіком на МТК прызнана жывёлавод па вырошчванні маладняку БРЖ Валянціна Мікалаеўна Сыцько за сярэднесутачныя прывагі 828 г. А Таццяна Аляксандраўна Дайнэка, загадчыца МТФ №1, адзначана каштоўным падарункам за добрыя паказчыкі фермы па выніках першага квартала.