У Бабруйскім раёне прайшоў бацькоўскі сход.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Раённы бацькоўскі сход ´Бяспека дзяцей - клопат дарослых´, мэтай якога стала прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, гвалту і жорсткага абыходжання з дзецьмі, фарміраванне адказных адносін да выканання бацькоўскіх абавязкаў, прайшоў сёння ў раённым Цэнтры культуры пад началам намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама, старшыні камісіі па справах непаўналетніх Таццяны Варанко.

Удзел у сходзе прынялі законныя прадстаўнікі непаўналетніх, дарослыя з ліку бацькоўскага актыву ўстаноў адукацыі, прыёмныя бацькі, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, службаў прафілактыкі раёна: РАУС, Бабруйскага гаррайаддзела па НС. Апошнія, да таго ж, правялі вучобу з бацькамі адносна бяспечнай жыццядзейнасці.

У Бабруйскім раёне прайшоў бацькоўскі сход. У Бабруйскім раёне прайшоў бацькоўскі сход. У Бабруйскім раёне прайшоў бацькоўскі сход. У Бабруйскім раёне прайшоў бацькоўскі сход. У Бабруйскім раёне прайшоў бацькоўскі сход. У Бабруйскім раёне прайшоў бацькоўскі сход.

Пытанняў абмеркавалі нямала. Галоўным пасылам было - адказна аднесціся да выканання бацькоўскіх абавязкаў, не пакідаць дзяцей адных і ў прамым і ў пераносным сэнсе. Забяспечыць, асабліва на летні час, занятасць падлеткаў, цікавіцца іх вольным часам, колам зносін, даверліва размаўляць з дзецьмі, каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі, правапарушэнні і злачынствы.

Да дарослых таксама давялі інфармацыю пра работу дзіцячых летніх аздараўленчых лагераў у час канікулаў, спартыўных залаў і пляцовак.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.