
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Моладзевы парламент, створаны пры Бабруйскім раённым Савеце дэпутатаў, на чале з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Гацко і старшынёй Бабруйскага райсавета дэпутатаў Геворгам Мелканянам пабываў ў Мінску.
Юныя парламентарыі разам з суправаджатымі наведалі Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з экспанатамі пачатку дзейнасці парламента. У зале пасяджэнняў маладыя людзі задалі пытанні, якія датычыліся разгляду і прыняцця законапраектаў, міжнароднага супрацоўніцтва, санкцый, узаемаадносін з Расіяй, нацыянальнай бяспекі краіны. Пабывалі таксама ў Прэзідэнцкай бібліятэцы, пазнаёміліся з рэдкім фондам, выставай ´Генацыд беларускага народа´, наведалі гісторыка-культурны комплекс ´Лінія Сталіна´.
- Мерапрыемства надзвычай спадабалася. Дало ўяўленне, у якіх умовах, як прымаюцца законапраекты, пачулі адказы на пытанні, якія хвалююць актывістаў моладзевага руху, пабачылі шмат цікавага і таго, што спатрэбіцца ў нашай далейшай рабоце, - адзначыла старшыня раённага Моладзевага парламента, намеснік дырэктара СВК ´Гігант´ па ідэалагічнай рабоце Анастасія Гацко.






Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва членаў Моладзевага парламенту.