Палявыя работы ў раёне працягваюцца.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Пасля завяршэння сяўбы ранняй ярыны (збожжавыя і зернебабовыя расліны пасеяны на плошчы 3 470 га) у гаспадарках узяліся за другія культуры.

Па дадзеных райсельгасхарчу, у прыватнасці, у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ і ААТ ´Неўскі-Агра´ адначасова з іншымі работамі займаюцца сяўбой цукровых буракоў - агулам пад салодкія караняплоды сёлета адведзена 700 га, з якіх 305 га ўжо засеяны.

Усе сельгасарганізацыі ўключыліся ў сяўбу кукурузы. З раённага плана ў 13 081 га на ўчарашнюю раніцу было пасеяна 3 101 га.

Прыступілі ў раёне таксама да пасадкі бульбы. Пад культуру сёлета будзе занята 1 000 га (з улікам сялянска-фермерскіх гаспадарак), пасаджана 87 га.

Не спыняюцца доглядныя мерапрыемствы. Гэтай парой у гаспадарках займаюцца хімпраполкамі пасеваў азімых збожжавых раслін, апрацоўкай азімага рапсу ад шкоднікаў.

Ул. інф.