Дачны сезон не за гарамі: спецыялісты даюць парады.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Мерапрыемства, удзельнікамі якога сталі кіраўнікі садаводчых таварыстваў, раённых і гарадскіх службаў, што іх абслугоўваюць, адбылося ў Бабруйскім райвыканкаме.

- Такія сустрэчы на пачатку дачнага сезону праводзім традыцыйна. Службам яны дазваляюць давесці да кіруючага складу садаводчых таварыстваў актуальную інфармацыю, нагадаць правілы ўтрымання тэрыторый, нумары кантактных тэлефонаў, куды можна звярнуцца падчас узніклай праблемы. Прадстаўнікам садаводчых таварыстваў - высветліць тое ці іншае хвалюючае пытанне, алгарытм дзеянняў у той ці іншай сітуацыі, - адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Дымша.

Пытанняў і прапаноў з абодвух бакоў набралася нямала. У прыватнасці, санітарны ўрач Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, распавёўшы пра вынікі нядаўняга маніторынгу часткі таварыстваў, нагадаў аб неабходнасці пазбавіцца ад парушэнняў санітарнага парадку там, дзе яны выяўлены, іншым - не дапускаць адпаведнага, тым болей што праверкі будуць працягнуты.

Дачны сезон не за гарамі: спецыялісты даюць парады. Дачны сезон не за гарамі: спецыялісты даюць парады. Дачны сезон не за гарамі: спецыялісты даюць парады.

Прадстаўнік гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя завастрыў увагу на неабходнасці пазбаўляцца ад шкодных раслін, у асаблівасці баршчавіку, залатарніку канадскага, не дапускаць збору чарэмшыны (расліна занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі), што пагражае вялікім штрафам. У сувязі з вясной нагадаў пра своечасовую абкоску тэрыторый ад пустазелля і залішняй расліннасці.

У начальніка Бабруйскіх электрасетак кіраўнікі таварыстваў цікавіліся, ці ёсць магчымасць і як адключыць ад энергазабеспячэння дачныя дамы, гаспадары якіх маюць запазычанасць за камунальныя паслугі, як вырашыць пытанне па замене пратэрмінаваных трансфарматараў. У прадстаўнікоў службы водазабеспячэння - ці ёсць магчымасць і ў колькі абыдзецца скважына на тэрыторыі дачнага ўчастка. Пытанні да прадстаўніка Бабруйскага лясгасу - як пазбавіцца ад аварыйнага дрэва, калі тое за агароджай таварыства, але пагражае збудаванню і людзям, хто павінен паклапаціцца пра ачыстку тэрыторыі пасля вырубкі лесу, іншыя. Прадстаўнік пазаведамаснай службы давёў несуцяшальную статыстыку па крадзяжах з летнікаў ужо ў гэтым годзе і прапанаваў, у мэтах папярэджання апошніх, скарыстацца паслугамі ахоўнай службы, распавёў пра расцэнкі на гэта. І гэта толькі частка абмеркаваных падчас сустрэчы пытанняў.

Па словах Юрыя Дымшы, практыка паказвае, што любая праблема, любое пытанне - вырашальныя. Але зачастую людзі проста не ведаюць

з чаго пачаць. У гэтай сувязі намеснік старшыні райвыканкама даў параду звяртацца пісьмова ў кампетэнтную інстанцыю і дзейнічаць у адпаведнасці з яе рэкамендацыямі.

І, вядома ж, каб баўленне часу на летніку было адным - у радасць, другім - не выклікала дадатковых клопатаў, паміж кіраўніцтвам садаводчых таварыстваў і зацікаўленых службаў трэба каб было цеснае ўзаемадзеянне. Абмен кантактнымі тэлефонамі, які адбыўся, - якраз тое, што гэтаму пасадзейнічае.