
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Працэнт пасеянага на раніцу ўчарашняга дня, па дадзеных Бабруйскага райсельгасхарчу, склаў 86 ад плану.
Цалкам завяршыць сяўбу збожжавых і зернебабовых раслін, нягледзячы на поўную гатоўнасць да гэтага сельгасарганізацый, як адзначыў начальнік вытворчага аддзела Віктар Садоўскі, не дазволіла дажджлівае надвор´е - пераўвільгочаная зямля не дала магчымасці працаваць на полі тэхніцы. Дзень-два без ападкаў - і сяўба будзе ўзноўлена. Там, дзе магчыма, - працягваецца і цяпер. Вядуцца, пры магчымасці, ворыўныя работы, падрыхтоўка пад сяўбу глебы.
У радзе гаспадарак: філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік Агра-Сэрвіс´, ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ пачалі сеяць кукурузу. Пад расліну ў раёне сёлета плануецца заняць 13 тысяч га.
Праводзяцца доглядныя мерапрыемствы на пасевах азімых - у сельгасарганізацыях прыступілі да другой падкормкі збажыны і рапсу.