Вясна - красна.

иcтoчник: bobruisk-library.by

У дзіцячай бібліятэцы № 6 імя М. Астроўскага адбылася гульнёва-забаўляльная праграма ´Вясна - красна´, прысвечаная самай прыгожай пары года - вясне.

Вясна - гэта дзіўны час, калі расліны, жывёлы-браты нашы меншыя, птушкі стрэсваюць з сябе зацяжны зімовы сон. У лагчынках і ярах цурчаць сярэбраныя раўчукі. Вясна прыходзіць да нас з ясным сонцам і цяплом.

На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі праекту ´Расцём беларусамі´ вучні 2 ´А´ класу ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´.

У ходзе занятку да дзяцей завітаў дзядуля Лесавічок. Разам з ім вучні пералічвалі характэрныя прыкметы вясны, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра вясну, актыўна ўдзельнічалі ў разгадванні загадак пра вясну, крыжаванак, прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах.

У даўнія часы на Беларусі дзеці і дарослыя гукалі вясну, каб яна хутчэй прыйшла. Каб вясна пачула, што людзі яе чакаюць, гучна крычалі: ´Агу-гу-у! Агу-гу-у! Прыходзь, вясна, хутчэй!´. Так і дзеці, усе разам, пазвалі Вясну-красу. І Вясна прыйшла! Прыгожая, ясная, з цёплай усмешкай і шчэбетам птушак. Людзі, якія радаваліся прыходу вясны, цеплыні, сонейку, зялёнай траўцы, птушкам, вадзілі карагоды. Дзеці з задавальненнем, разам з Вясной, вадзілі веснавы карагод ´Грушка´.

Вясна - красна. Вясна - красна. Вясна - красна.