Сёння ў Глушы з´явілася Алея Пакаленняў

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Сёння ў цэнтры пасёлка Глуша намаганнямі піянераў мясцовай школы і педагогаў Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна, пры ўдзеле Глушанскага сельвыканкама, высаджана алея з елачак і рабіны, вылучаных Бабруйскім лясгасам.

- Мерапрыемства прымеркавана да 100-гадовага юбілею Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Хочацца спадзявацца, што хлопчыкі і дзяўчынкі будуць даглядаць дрэўцы, праз гэта - вучыцца беражлівым адносінам да роднай зямлі, сваёй малой радзімы, да нашай цудоўнай Беларусі. Сёння дзеці, можа, трохі і стаміліся, але гэта яшчэ раз дасць ім зразумець, што толькі праца, неабыякавасць, асабісты ўдзел у добрых справах могуць зрабіць куточак, дзе яны нарадзіліся і жывуць, больш ўтульным. Спадзяюся, што нашы піянеры зразумелі, што ў гэты на дзіва сонечны красавіцкі дзень - напярэдадні Першамая і Дня Перамогі, іх намаганнямі зямля пазелянела і папрыгажэла, паветра ў населеным пункце, дый увогуле ў раёне стала чысцейшым, - адзначыла старшыня Бабруйскага раённага савета ´БРПА´ Алена Смарчок.

Сёння ў Глушы з´явілася Алея Пакаленняў Сёння ў Глушы з´явілася Алея Пакаленняў Сёння ў Глушы з´явілася Алея Пакаленняў Сёння ў Глушы з´явілася Алея Пакаленняў Сёння ў Глушы з´явілася Алея Пакаленняў Сёння ў Глушы з´явілася Алея Пакаленняў

Пасля таго, як з пасадкай дрэўцаў было завершана, дзеці і дарослыя сфатаграфаваліся ля Алеі Пакаленняў. Можна толькі ўявіць, як цікава ім будзе сабрацца тут праз гады, паказаць ужо дрэвы, а не дрэўцы сваім дзецям-піянерам - новаму пакаленню жыхароў Бабруйшчыны!