У Туголіцкай школе пабывалі рэканструктары.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У працяг работы, накіраванай на патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі (у Год гістарычнай памяці яна набыла асаблівую актуальнасць), ваенны камісарыят г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў ва ўзаемадзеянні з аддзелам па адукацыі, спорце і турызме Бабруйскага райвыканкама працягваюць ладзіць сустрэчы школьнікаў з людзьмі, чыім хобі стала рэканструкцыя, узнаўленне ваенных, гістарычных падзей.

Сённяшняя сустрэча ў Туголіцкай СШ - яшчэ і сімвалічная: адбылася незадоўга да святкавання Дня Перамогі.

Рэканструктары распавялі вучням пра свой занятак. На прыкладзе Вялікай Айчыннай вайны і вайны ў Афганістане, з якімі сутыкнуўся ў свой час беларускі народ, прадэманстравалі побыт вайскоўцаў тых перыядаў, адзенне, зброю, з якой давялося мець справу дзедам і прадзедам цяперашніх школьнікаў падчас ваеннага ліхалецця 1941-1945 гадоў і афганскай вайны.

- Мэта рэканструктарскага руху - героіка-патрыятычнае, ваенна-гістарычнае выхаванне падрастаючага пакалення праз паказ таго, як яно было на вайне і ў якіх умовах даводзіцца несці службу сённяшняму пакаленню вайскоўцаў - абаронцаў нашых рубяжоў. Паказ гістарычнай праўды. Часцяком, расказваючы дзецям пра ўмовы, у якіх давялося жыць салдатам Вялікай Айчынный вайны, іх прадзедам, даводзіцца адзначаць, што многія нават не ўяўляюць, як можна было абыходзіцца без элементарных даброт, якія яны цяпер маюць. Паказваючы, як было няўтульна, некамфортна ў гады вайны нават у побытавым плане, мы спрабуем данесці да дзяцей тое, як важна - жыць пад мірным небам і якой вялікай пашаны заслугоўваюць іх продкі, што, нягледзячы на ўсе складанасці, абаранілі Айчыну ад ворага. Разам з тым з юнага ўзросту імкнемся пазнаёміць дзяцей з прафесіяй вайскоўца, зацікавіць ёй, каб, ідучы ў армію, юнакі хоць колькі ўяўлялі пра вайсковае жыццё, не баяліся яго, - адзначыў начальнік адасобленай групы Глускага раёна бабруйскага ваенкамата маёр Сяргей Корбут, які адначасова з´яўляецца членам ваенна-гістарычных клубаў ´Салдаты Перамогі´ і ´Доблесць´ пры гісторыка-культурным комплексе ´Лінія Сталіна´. Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Стэльмак і намеснік начальніка аддзела прызыву на ваенную службу ваенкамата маёр Уладзімір Моняк.

Без сумнення, мерапрыемства выклікала жывы інтарэс у хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны з цікавасцю разглядалі ваенныя экспанаты, з задавальненнем прымервалі на сябе адзенне таго часу, фатаграфаваліся ў ім. У завяршэнне школьнікі разам з педагогамі і рэканструктарамі наведалі могілкі ў суседніх Варановічах, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць лётчыка Кавалёва і двух невядомых салдат, якія там пахаваны. У гонар воінаў-вызваліцеляў прагучалі залпы.

- Наш абавязак - памятаць пра людзей, якія аддалі свае жыцці за наша светлае сёння, і берагчы мір на зямлі, - адзначыў у заключэнне Уладзімір Моняк.

У Туголіцкай школе пабывалі рэканструктары. У Туголіцкай школе пабывалі рэканструктары. У Туголіцкай школе пабывалі рэканструктары. У Туголіцкай школе пабывалі рэканструктары. У Туголіцкай школе пабывалі рэканструктары. У Туголіцкай школе пабывалі рэканструктары.