У раёне праходзяць дні жывёлавода.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Падвядзенне вынікаў папярэдняга месяца, аналіз бягучага стану работы ў галіне, выкананне даведзеных заданняў па вытворчасці малака, мяса і вырашэнне звязаных з гэтым праблем - толькі частка пытанняў, якія абмяркоўваюцца падчас Дня жывёлавода ў калектывах ферм і комплексаў з удзелам кіруючага складу сельгасарганізацый, прадстаўнікоў райсельгасхарчу, галіновага прафсаюза, зацікаўленых службаў. У ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Дзень жывёлавода прайшоў сёння на малочна-таварных фермах ´Хімы´, ´Воўчая Гара´ і ´Плёсы´. Пытанняў закранулі шмат, але асноўнае, вядома ж, - вытворчасць прадукцыі.

- За першы квартал, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, мы па малаку сплюсавалі і ў цэлым па гаспадарцы, і па кожнай ферме. А вось паказчыкі бягучага стану не аднародныя. Калі на МТФ ´Хімы´ вытворчасць працягваюць нарошчваць- за кошт павелічэння сярэднедзённых удоеў малака на рагулю, то на ´Воўчай Гары´ і ´Плёсах´ дапушчана зніжэнне. Прычына апошняга найперш у праблеме асемянення жывёлы, на чым завязана вытворчасць жывёлагадоўлі ў цэлым. І вырашаць яе - справа не толькі тэхніка-асемянатара, але ўсяго калектыву, тым болей што і за выяўленне ў ахвоце жывёлы, і за атрыманае цялятка работнікам даплачваем, - адзначыла падчас наведвання двух апошніх ферм дырэктар Алена Васільеўна Пацыенка. Пры гэтым яна заўважыла, што ўсё неабходнае для нарошчвання аб´ёмаў прадукцыі, павелічэння эфектыўнасці працы, ад чаго напрамую залежыць заробная плата кожнага, на МТФ маецца. На спосабах вырашэння праблем па ўзнаўленні статку, захаванасці маладняку як асновы для далейшага нарошчвання аб´ёмаў прадукцыі на фермах засяродзіла ўвагу начальнік Бабруйскага філіяла РУСПП ´Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства´ Раіса Мікалаеўна Кавалёва.

Значная ўвага была ўдзелена пытанням бяспечнай жыццядзейнасці работнікаў галіны. Як не ўчыніць пажар, спальваючы смецце, чаму ў выйгрышы тыя, хто паклапаціўся пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік і як правільна яго эксплуатаваць, чаму важна не пакідаць не выключанымі электрапрыборы, мець ля печы прытопачны ліст, якую бяду нясе курэнне ў пасцелі - пра гэта і іншае давёў жывёлаводам інспектар секрата прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага гаррайаддзела па НС Яўген Тоўсцік.

У раёне праходзяць дні жывёлавода. У раёне праходзяць дні жывёлавода.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.