У ´Міхалёўскай Ніве´ сеюць раннюю ярыну.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Калі ў гаспадарках з большымі трактара-машыннымі магутнасцямі могуць сабе дазволіць перачакаць дзень-два непагадзі, то ў ААТ ´Міхалёўская Ніва´ перапынак на надвор´е не робяць. Распланаваны кожны дзень. Таму на палях у панядзелак засталі літаральна ўсю глебаапрацоўчую, пасяўную тэхніку і тую, што задзейнічана на ўнясенні мінеральных угнаенняў у глебу.

- Зроблена на гэтую пару нямала, - расказвае дырэктар Алена Васільеўна Пацыенка. - З плану ў 1283 гектары веснавога ворыва пракладзена 785 га ці 61%. Адначасова закрываем вільгаць, рыхтуем глебу да сяўбы, у тым ліку зябліўнае ворыва, і сеем. Ранняй ярыны пасеялі 611 гектараў з 930 запланаваных або 66%, у тым ліку 330 гектары ячменю, 130 - аўсу, 151 гектар зернебабовых.

Непасрэдна ў панядзелак хлебаробы былі заняты на сяўбе ячменю. Работа вялася, нягледзячы на тое, што то тут, то там у нізінных месцах паблісквала вада. ´Калі вільгаць сыдзе, дасеем гэтыя месцы малой пасяўной тэхнікай´, - тлумачыць аграном Сяргей Мікалаевіч Мартынчык, які таксама на полі, кантралюе ход пасяўной.

Кантраляваць непасрэдна сейбітаў не патрабуецца. За штурваламі пасяўных агрэгатаў, энерганасычаных трактараў МТЗ-3022 з сеялкамі Рабе-6 і АКПМ-6, - аксакалы хлебаробчай справы, людзі з вялікім вопытам работы і вялікімі маральнымі прынцыпамі: Анатоль Анатольевіч Кукабака (пра яго працоўныя перамогі пісалі неаднойчы) і шматразовы раённы перадавік на сяўбе і жніве (9 год адпрацаваў у СВК ´Гігант´ і вось ужо ад восені - у ´Міхалёўскай Ніве´), жыхар аг. Міхалёва, - Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч.

Каб сеялкі не прастойвалі, да кожнай прыстаўлена па адзінцы тэхнікі, якая падвозіць насенне. Гэтая работа даручана вадзіцелю Анатолю Аляксандравічу Рафалёнку і трактарысту Аляксандру Васільевічу Юшкевічу. Яшчэ дзве адзінкі (МТЗ-82 з агрэгатам РУ-1000 пад упраўленнем Аляксандра Мікалаевіча Хаванскага і агрэгат Раса, якім запраўляе Канстанцін Уладзіміравіч Манько) задзейнічаны на падкормцы азімых.

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеюць раннюю ярыну.

Анатоль Рафалёнак

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеюць раннюю ярыну.

Аляксандр Юшкевіч

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеюць раннюю ярыну.

Сяргей Мартынчык

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеюць раннюю ярыну.

Валянцін Тарасевіч

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеюць раннюю ярыну.

Анатоль Кукабака

У ´Міхалёўскай Ніве´ сеюць раннюю ярыну.

Аляксандр Хаванскі

Канстанцін Манько

Віктар Гаўрылюк

На гэтую пару, як нам паведамілі, у гаспадарцы таксама падсеяна 300 гектараў мнагалетнікаў, вывезена 44 тысячы тон арганікі (118% да задання), з іх больш за палову - 26 тысяч тон, унесена ў глебу. Вядзецца другая за вясну падкормка азімых і рапсу, уносяцца мінеральныя ўгнаенні пад сяўбу цукровых буракоў. Салодкіх караняплодаў запланавана 300 гектараў, але планка, магчыма, будзе паднята. Да гэтага ў гаспадарцы гатовы. Тым болей што сёлета абнавілі сеялку для гэтых мэт.

Упершыню ў ´Міхалёўскай Ніве´ пасеюць грэчку, якой запланавана 100 гектараў. ´Хвалюемся, як заўжды, калі бярэшся за новую справу, вывучаем тэхналогію вырошчвання расліны, падбіраем прыдатную зямлю пад яе´, - дзеліцца дырэктар.

Тэхнікай па-максімуме ў сельгасарганізацыі стараюцца абыходзіцца ўласнай, але прыцягваюць і з боку. Трактарам з плугам дапамагло ААТ ´ПМК-84 Водбуд´, ´Бабруйскі мясны комплекс´ - чатырмя трактарыстамі з МТЗ-1221. Памочнікі, па словах Алены Пацыенкі, працавалі зладжана, з задачай справіліся на выдатна.

Дзеля павелічэння вытворчасці працы ў ´Міхалёўскай Ніве´, як і ў іншых раённых сельгасарганізацыях, працаўнікі палёў забяспечаны гарачым харчаваннем. Абеды гатуюцца ў калгаснай сталовай у Плёсах, абыходзяцца работнікам у паўтара рубля.

- Зразумела, праблемы здараюцца, іх няма толькі ў тых, хто нічога не робіць, - заўважае дырэктар. - Але на тое мы і ёсць, каб праблемы вырашаць. Так што ўпэўнена рухаемся наперад, з настроем закладваем новы ўраджай, каб можна было разлічваць на добрыя вынікі сваёй працы.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.