У ´Харчавіку-Агра´ завяршылі сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Клінок ранняй ярыны - сёлета ён у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ складае 270 гектараў - завяршылі сеяць яшчэ 16 красавіка. У выніку пасеяна 20 гектараў яравога аўсу, 160 - ячменю і 90 гектараў зернебабовых. Значна болей адведзена ў гаспадарцы пад язімыя расліны (835 га збажыны, 310 - рапсу), якія ва ўмовах цяперашняга клімату, як паказала практыка, даюць большую ўраджайнасць.

- Ужо б сеялі і кукурузу, якой запланавана 500 гектараў, у тым ліку 100 - на зерне, ды не дазваляе дажджлівае надвор´е, - дзеліцца клопатамі галоўны аграном Валянціна Якаўлеўна Масолава.

Але ж работы, з яе слоў, і без таго хапае. Механізатары заняты вывазкай на палі арганічных угнаенняў, ушчыльненнем пашы мнагалетнікамі.

Падкормкі ў гаспадарцы таксама завершаны. Яны праведзены не толькі на азімых збажыне і рапсу. Падкормлены таксама мнагалетнія травы, сенакосы і паша.