У Бабруйскім раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за квартал.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Пасяджэнне з гэтай нагоды адбылося на базе філіяла ´Варатынь´ ААТ ´Бабруйскі завод ТдіА´ з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага.

´Па выніках квартала дасягнуты паказчыкі і годныя, і тыя, над якімі трэба працаваць, - адзначыў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў, нацэльваючы кіраўнікоў, галоўных спецыялістаў галіны, загадчыкаў ферм на плённую працу.

З лічбамі вытворчасці малака і мяса за справаздачны перыяд пазнаёміў намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Аляксандр Кісялёў. За студзень-сакавік, як ён адзначыў, вытворчасць малака ў раёне склала 9878 тон або 102,7% да адпаведнага перыяду мінулага года; таварнасць малака - 91% (+1%); удой малака на адну карову за тры месяцы склаў 1123 кг (+31 кг); вытворчасць мяса - 777 т ці 100,5%. У дапаўненне выступілі, засяродзіўшы ўвагу на праблемах па ўзнаўленні статку, начальнік Бабруйскага філіяла РУСПП ´Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства´ Раіса Кавалёва і галоўны ветэрынарны ўрач раёна Андрэй Аляксееў. Кіраўнікі сельгасарганізацый, дзе дапушчана невыкананне вытворчых заданняў, далажылі аб прычынах апошняга і спосабах, здольных сітуацыю выправіць.

У Бабруйскім раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за квартал. У Бабруйскім раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за квартал. У Бабруйскім раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за квартал. У Бабруйскім раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за квартал.

На малочна-таварнай ферме №1 ´Варатынь´, дзе ўдой на карову 23 кг у дзень, удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з працэсам выпайкі нованароджаных цялят малозівам і кантролем за гэтым, вакцынацыяй жывёлы, з укаранёнай на МТФ тэхналогіяй запарвання зерня для дойнага статку. На малочна-таварным комплексе - з прагрэсіўным спосабам утрымання маладняку (нядаўна для гэтых мэт у гаспадарцы ўзвялі сучасны арачнік).

- Працаваць ёсць над чым. Трэба адшліфоўваць тэхналогіі, сёлета ўзмоцнена папрацаваць над стварэннем кармавой базы -якасцю корму, пашырэннем пасяўных плошчаў. Працаваць ёсць каму. І тут галоўнае - гарэць справай, якой займаешся, тады абавязкова ўсё атрымаецца, - адзначыў, акцэнтуючы ўвагу на задачах галіны Аляксандр Сухадольскі. Кіраўнік раёна выказаў сельгасвытворцам словы падзякі за работу ў малочнай галіне па выніках папярэдняга года - па росту вытворчасці раён выйшаў на другое месца ў вобласці. ´Рост 103% хоць і не той, якую задачу ставілі, але гэта радуе, натхняе на далейшую працу´, - сказаў ён.