Асемянатары сабраліся на нараду.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У той час як раслінаводы заняты закладкай будучага ўраджаю, работнікі жывёлагадоўлі клапоцяцца пра павелічэнне прываг буйной рагатай жывёлы і надоеў малака. Апошняе - штодзённыя ў гаспадарцы грошы, патрэба ў якіх пастаянная, а на час сяўбы і павышаная. На шляху да павелічэння вытворчасці прадукцыі не губляюць актуальнасці пытанні ўзнаўлення статку, што патрабуе ад спецыялістаў галіны і найперш тэхнікаў-асемянатараў прафесіяналізму, неабыякавага падыходу да ўскладзеных абавязкаў.

Асемянатары сабраліся на нараду. Асемянатары сабраліся на нараду.

Чаму важна не прапусціць перыяд ахвоты жывёлы і як гэта зрабіць на практыцы, як тэхналагічна правесці працэс асемянення, якія патрабаванні да захавання і выкарыстання насеннага матэрыялу, як дасягаць эфектыўнасці асемянення ў выпадках, калі жывёла мае фізіялагічныя адхіленні - гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі з тэхнікамі па штучным асемяненні кароў і цялушак раённых гаспадарак на арганізаванай Бабруйскім райсельгасхарчам нарадзе-вучобе, якая прайшла на базе МТФ №1 філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ з удзелам ветурача-гінеколага РУСПП ´Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства´ Уладзіміра Казака.

Спецыяліст не толькі распавёў, але і прадэманстраваў, якім павінен быць працэс асемянення, каб прыводзіў да дасягнення асноўнай задачы любога тэхніка-асемянатара - з´яўлення цяляці, а значыць, павелічэння эфектыўнасці жывёлагадоўчай галіны і работы сельгаспрадпрыемства ў цэлым.

Падчас другой часткі мерапрыемства былі падведзены вынікі работы асемянатараў за першы квартал - колькі на кожнай ферме атрымана прыплоду, наколькі выканана заданне па асемяненні, якая дасягнута эфектыўнасць за гэты перыяд. А таксама пастаўлены задачы на бліжэйшую перспектыву. Сярод іх - падрыхтоўка да летне-пашавага ўтрымання жывёлы і асемянення ў гэты перыяд.

- Падобныя вучобы-нарады праводзім традыцыйна. Яны дазваляюць вырашыць пытанні як тэарэтычныя, так і практычныя. Апошняе асабліва актуальна для асемянатараў, якія толькі пачынаюць працоўны шлях у прафесіі. Яшчэ гэта магчымасць для тэхнічных работнікаў абмяняцца вопытам, супаставіць свае вынікі з вынікамі калег, нацэліцца на больш эфектыўную работу, - адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў.