У СВК ´Гігант´ прайшоў Дзень жывёлавода.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

У СВК ´Гігант´ чарговы Дзень жывёлавода прайшоў на таварнай ферме №3 в. Бірча, малочна-таварным комплексе і МТФ №2 в. Малыя Бортнікі. З калектывамі вытворчых аб´ектаў сустрэліся галоўны эканаміст гаспадаркі Ілона Намочанка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Анастасія Гацко і галоўны ветэрынарны ўрач Юрый Глыцко.

У СВК ´Гігант´ прайшоў Дзень жывёлавода.

Кола пытанняў з работнікамі ферм абмеркавалі шырокае: выкананне заданняў па вытворчасці малака, заробак жывёлаводаў з улікам гэтага, парадак на фермах, забяспечанасць работнікаў спецадзеннем, санітраны стан пакояў для адпачынку, афармленне і напаўненне інфармацыйных стэндаў і інш.

Традыцыйна ўшанавалі перадавікоў вытворчасці. Па выніках работы за сакавік імі прызнаны: жывёлавод на адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы (ТФ ´Бірча´) Вольга Уладзіміраўна Арцёмава - за сярэднесутачныя прывагі 959 г.; жывёлавод па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы МТК ´Малыя Бортнікі´ Раіса Мікалаеўна Ражкова (сярэднесутачныя прывагі склалі 1032 г.) і кладаўшчыца МТФ №2 ´Малыя Бортнікі´ Алена Эдуардаўна Шапялевіч - за адказныя адносіны да работы, якую выконвае.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву СВК ´Гігант´.