ААТ ´Неўскі-Агра´: палявыя работы набіраюць абароты.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У ААТ ´Неўскі-Агра´, як, зрэшты, і ва ўсім раёне гэтай парой усё сканцэнтравана на пасяўной. Задача, здавалася б, звыклая: сяўба і ўборка ўраджаю - тое, чым аграрыі жывуць ад вясны да восені на працягу кожнага года. Між тым, у цяперашніх няпростых эканамічных умовах задача своечасова і якасна пасеяцца - архіважная: попыт на прадукты харчавання ў свеце толькі расце.

На полі ´Неўскага-Агра´, што суседнічае з Гомельшчынай, у раніцу панядзелка было шмат тэхнікі. Трактары - энерганасычаныя і не толькі, рухаліся па зададзеных механізатарамі траекторыях, выконваючы кожны свой працэс.

ААТ ´Неўскі-Агра´: палявыя работы набіраюць абароты.

Леанід Чэрнік

Непасрэдна сяўба ў гаспадарцы на вопытным механізатары, майстры сваёй справы, чалавеку, без якога ´Неўскі-Агра´ ўжо і не ўявіць - на Леанідзе Леанідавічы Чэрніку, пра працоўныя подзвігі якога наша газета пісала неаднойчы і неаднойчы, спадзяемся, яшчэ напіша. Яго трактар МТЗ-3522 у звязцы з шыроказахопнай сеялкай RABE можна было ўгледзець то ў адным, то ў другім баку бязмежнага, ахопленага ворывам поля.

Падрыхтоўкай глебы, таксама на энерганасычаным трактары з камбінаваным агрэгатам для перадпасяўной апрацоўкі глебы LEMКEN CORUND-8, займаўся такі ж апантаны ў працы Леанід Пятровіч Шкрадзюк. З культыватарам Фенікс на трактары МТЗ-3522 працаваў вопытны, адказны ў справе Валерый Васільевіч Вавула.

ААТ ´Неўскі-Агра´: палявыя работы набіраюць абароты.

Леанід Шкрадзюк

На полі, узбоч дарогі, заўважылі невялічкі трактарок Беларус-320 пад упраўленнем нястомнага ў працы механізатара Анатоля Уладзіміравіча Пялешкі. Як аказалася, ён падвозіў на поле насенне траў. Побач - тэхніку з насеннем збожжавых для сеялкі. Яго другі раз за раніцу падвёз Фёдар Кірылавіч Дзяменцьеў. Са слоў хлебароба, працоўны дзень у яго пачаўся а шостай гадзіне. У 7.00, загрузіўшыся, механізатар ужо быў з насеннем на полі.

- Працуем ад самай раніцы, людзі ўсведамляюць значнасць пастаўленай задачы, настрой ва ўсіх бадзёры, - адзначыла аграном (яе таксама засталі на перадавой сяўбы) Ганна Віктараўна Кісялёва.

Галоўны аграном Аляксандр Іванавіч Мельнік заўважыў, што ў рабоце практычна ўсе падрыхтоўчыя і пасяўныя агрэгаты гаспадаркі. Вядзецца ўвесь комплекс палявых работ: пракладваецца ворыва, уносіцца ў глебу арганіка, заканчваецца падкормка азімых, прычым, рапс (420 га) практычна падкормлены, а хутка мінераламі будзе ўздоблена і азімая збажына, якой 1500 гектараў - усё неабходнае для гэтага маецца.

ААТ ´Неўскі-Агра´: палявыя работы набіраюць абароты.

Ганна Кісялёва і Фёдар Дзяменцьеў

ААТ ´Неўскі-Агра´: палявыя работы набіраюць абароты.

Анатоль Пялешка

- Цяпер актыўна рыхтуем глебу пад раннюю ярыну, і ўжо на сёння (раніцу панядзелка) 256 з 800 гектараў пасеяна. Сеем 60 гектараў у дзень і разлічваем, што з раннімі каласавымі за тыдзень справімся, - канстатуе галоўны аграном. Ён таксама паведаміў, што, акрамя збожжавых і зернебабовых, у гаспадарцы маюцца пасеяць 160 гектараў грэчкі, 300 - цукровых буракоў, 1200 - кукурузы, у тым ліку 400 на зерне, пасадзіць 100 гектараў бульбы.

´Кожны ў таварыстве разумее, што хлябы трэба пасеяць у тэрмін, і мы, я упэўнены, з гэтым справімся´, - адзначыў кіраўнік ААТ ´Неўскі-Агра´ Алі Малікавіч Ахмедаў.