Камісія па садзеянні занятасці насельніцтва працавала ў Слабодкаўскім сельсавеце.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Створаная пры Бабруйскім райвыканкаме пастаянная камісія па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, што дзейнічае пад началам старшыні Бабруйскага райсавета дэпутатаў Геворга Мелканяна, працавала ў Слабодцы.

У мясцовы сельвыканкам на сустрэчу з членамі камісіі, сярод якіх прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, былі запрошаны жыхары Слабодкі і навакольных вёсак працаздольнага ўзросту, чый статус на сёння - ´беспрацоўны´.

Прычыны таго, чаму людзі не працуюць або робяць гэта неафіцыйна - у кожнага свае, але ёсць тое, што ў большасці выпадкаў абагульняе: неабыякавыя адносіны да алкаголю.

Аляксандр А., да прыкладу, жыве з матуляй-пенсіянеркай, і гэта яго цалкам задавальняе. Усё б нічога, але чалавек злоўжывае алкаголем, і гэта ўжо не задавальняе грамадскасць і тую ж самую матулю. Да ўсяго, у Аляксандра дрэнны зрок. І дзеля прызначэння групы інваліднасці яму неабходна прайсці медагляд, але мужчыне замінаюць то адна, то другая прычыны і найперш - усё той жа алкаголь. Уважліва выслухаўшы і самога чалавека, і характарыстыку на яго ўчастковага інспектара міліцыі РАУС Міхаіла Богуша, камісія рэкамендавала Аляксандру неадкладна звярнуцца ў Бабруйскую гарадскую паліклініку №2. Пры грэбаванні дадзенай рэкамендацыяй і наступным злоўжыванні спіртным - накіраваць у лячэбна-працоўны прафілакторый.

Камісія па садзеянні занятасці насельніцтва працавала ў Слабодкаўскім сельсавеце. Камісія па садзеянні занятасці насельніцтва працавала ў Слабодкаўскім сельсавеце. Камісія па садзеянні занятасці насельніцтва працавала ў Слабодкаўскім сельсавеце.

Аляксандр Б. мала таго што ўжывае алкаголь - на гэтай ніве чыніць у сям´і скандалы. Маючы запатрабаваную сёння спецыяльнасць тэхніка-электрыка, набытыя веды не прымяняе. Пражываючы з састарэлай маці, займаецца, як патлумачыў, агародам. Працоўнага стажу, нягледзячы на гады, асабліва не мае. На камісіі жыхару Слабодкі парэкамендавалі звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне Бабруйскага райвыканкама для падборкі вакансіі, якая б яго задаволіла.

Яшчэ аднаму жыхару Слабодкі - за плячыма маладога сем´яніна тры гады выпраўленчай установы - рэкамендавана ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне бясплатна вывучыцца на вальшчыка леса: гэтаму занятку малады чалавек аддае перавагу.

46-гадоваму Мікалаю, які жыве тым, што аказвае паслугі вяскоўцам па ворыве ды іншых запатрабаваных на сяле работах, прапанавана легалізаваць занятак - аформіць самазанятасць. Дзеля гэтага наведацца ў прызначаны дзень ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

- Калі чалавек хоча працаваць, то работу знойдзе, у тым ліку з нашай дапамогай: вакансій у базе дадзеных райвыканкама нямала. Калі ж у планы чалавека праца не ўваходзіць - знаходзяцца розныя адгаворкі... Але ж на тое і створана наша камісія - сустракаемся з людзьмі, размаўляем, даводзім, тлумачым. І калі хоць адзін з тых, хто прыйшоў сёння на сустрэчу, будзе працаўладкаваны, зменіць сваё стаўленне да жыцця, значыць, працуем не дарэмна, - падвёў вынікі работы камісіі Геворг Мелканян.