Сёння на Бабруйшчыне вырашалі пытанні малога і сярэдняга бізнэсу рэгіёна.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Сумеснае пасяджэнне Бабруйскага гарадскога і Бабруйскага раённага саветаў па развіцці прадпрымальніцтва, з удзелам прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па пытаннях прыцягнення малога і сярэдняга бізнэсу ў кааперацыйныя ланцужкі падчас вытворчасці прадукцыі буйнымі прадпрыемствамі, прайшло сёння ў Бабруйскім гарвыканкаме.

Прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнэсу Бабруйшчыны было патлумачана, як у цяперашняй няпростай эканамічнай сітуацыі шукаць магчымасць для кааперавання з валаўтваральнымі прадпрыемствамі краіны дзеля вытворчасці там імпартазамяшчальнай прадукцыі, развіваючы тым самым уласную справу. Да прадпрымальнікаў давялі інфармацыю пра лічбавую платформу для ўзаемадзеяння суб´ектаў малога і сярэдняга бізнэсу ў гэтых мэтах. Нагадалі аб крэдытных прадуктах у межах праграмы фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ААТ ´Банк развіцця Рэспублікі Беларусь´, абмеркавалі пытанні, якія датычацца менавіта прадпрымальніцтва рэгіёна.

- Мэтай сустрэчы было выявіць праблемы, спецыфічныя менавіта для гэтага рэгіёна і, галоўнае, знайсці выхады, спосабы іх вырашэння - дзякуй вялікі прадпрымальнікам Бабруйшчыны за тое, што дамаглі нам і ў тым, і ў другім. Мы таксама давялі да прысутных слушную інфармацыю, якая датычыцца ў тым ліку фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Праблемам, якія пачулі ад бізнэсу, будзем шукаць вырашэнне. Упэўнена, што дойдзем да вострых пытанняў кожнага прадпрыемства і паспрабуем іх вырашыць, - падвяла вынік сумеснага пасяджэння дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Вольга Русіновіч.

Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама генеральны дырэктар Беларускага фонда фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Пётр Арушаньянц, намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка. Бабруйскі раённы савет па развіцці прадпрымальніцтва ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Марына Тарэлкіна.

Сёння на Бабруйшчыне вырашалі пытанні малога і сярэдняга бізнэсу рэгіёна. Сёння на Бабруйшчыне вырашалі пытанні малога і сярэдняга бізнэсу рэгіёна. Сёння на Бабруйшчыне вырашалі пытанні малога і сярэдняга бізнэсу рэгіёна. Сёння на Бабруйшчыне вырашалі пытанні малога і сярэдняга бізнэсу рэгіёна. Сёння на Бабруйшчыне вырашалі пытанні малога і сярэдняга бізнэсу рэгіёна.