Веснавыя работы працягваюцца.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

І хоць уключыцца шырока ў пасяўную кампанію надвор´е пакуль не дазваляе, першае зерне - традыцыйна аўсу - у глебу ўжо пакладзена.

Да гэтай работы днямі прыступілі філіялы ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ і ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´, а таксама ААТ ´Міхалёўская Ніва´. Агулам аўсу, па стане на раніцу аўторка, пасеяна 128 гектараў або 44% ад раённага плану.

Адначасова вядуцца, зноў-такі з папраўкай на надвор´е, падрыхтоўчыя да сяўбы работы. У прыватнасці, працягваецца вывазка на палі і ўнясенне ў глебу арганічных угнаенняў (унесена 136 тысяч тон або 51% ад вывезенага), пракладваецца веснавое ворыва, якім на гэтую пару ахоплена 1870 гектараў ці 22% ад задання. У цэлым жа глебы пад сяўбу ранняй ярыны: збожжавых і зернебабовых раслін, падрыхтавана 965 гектараў або 28% ад патрэбы.

Падсеяна мнагалетнікаў на плошчы 1218 гектараў ці 47% ад задання. Вядзецца падкормка азімых збажыны і рапсу. Першых падкормлена 5600 га (60% ад плану), другіх - 2100 га ці 74%.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.