У ´Гіганце´ асвойваюць новыя землі

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Плошчу ў 650 гектараў ва ўрочышчы Ясны Лес, якая да нядаўняга часу належала Бабруйскаму ААТ ´Аграмашсэрвіс´ (цяпер ААТ ´Міхалёўская Ніва´), узяліся апрацаваць аграрыі СВК ´Гігант´. У планах сельгасарганізацыі - засеяць дадзеныя гектары адналетнімі культурамі на корм жывёле.

У мінулую суботу на поле, дзе механізатар ´Гіганта´ Алег Вяроўкін на трактары праводзіў закрыццё вільгаці, наведался старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, першы намеснік старшыні Аляксей Жураўлёў і кіраўнік СВК ´Гігант´ Васіль Жук - ацаніць фронт работ, умовы працы хлебаробаў, а разам і пацікавіцца настроем людзей на працу. Аказалася - цудоўны!

Алена КАРПЕНКА.