Падпісана дамова паміж Бабруйскім райвыканкамам і ААТ ´БНБК-Агра´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт у асобе старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага і Таварыства з абмежаванай адказнасцю ´БНБК-Агра´ ў асобе дырэктара Надзеі Каткавец заключылі дамову давернага кіравання акцыямі трох адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Бабруйскага раёна.

Па ўмовах дамовы, з сённяшняга дня і на працягу трох год ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ і ´ААТ ´Стасеўка´, а таксама 6 сельгасарганізацый Глусчыны (адпаведную дамову заключыў і старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха) пачынаюць рэалізацыю мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці сваёй дзейнасці - стаўка робіцца на вырошчванне кукурузы на зерне.

Падпісана дамова паміж Бабруйскім райвыканкамам і ААТ ´БНБК-Агра´. Падпісана дамова паміж Бабруйскім райвыканкамам і ААТ ´БНБК-Агра´. Падпісана дамова паміж Бабруйскім райвыканкамам і ААТ ´БНБК-Агра´.

Да слова сказаць, ТАА ´БНБК-Агра´ ўваходзіць у склад ЗАТ ´Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя´. Апошняе, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рэалізуе маштабны экспартаарыентаваны і імпартазамяшчальны інвестыцыйны праект ´Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады´. У задачах ´БНБК-Агра´ - забяспечваць высокатэхналагічную вытворчасць уласным зернем, а разам і фінансава аздараўляць неплацежаздольныя сельгаспрадпрыемствы, укараняючы там прынцыпы тэхналагічнага падыходу да вытворчасці прадукцыі. Тым болей што перад АПК краіны па-ранейшаму стаіць задача нарошчваць вытворчасць сельгаспрадукцыі, якая, з аднаго боку, дазволіць мінімізаваць імпарт, забяспечваючы ўнутраныя патрэбы краіны, з другога - будзе экспартавацца за мяжу па канкурэнтаздольнай цане.