Раён прыступіў да веснавых палявых работ.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, гэтай парой гаспадаркі актыўна ўключаюцца ў работы па падкормцы азімых збожжавых раслін і рапсу. Працягваецца вывазка на палі, а ў радзе гаспадарак і ўнясенне ў глебу, арганічных угнаенняў. У асобных сельгасарганізацыях спрабуюць закрываць вільгаць.

У гэтую вясну ў раёне запланавана пасеяць 3470 гектараў ранняй ярыны: збожжавых і зернебабовых раслін, 3831 гектар кукурузы на сілас і 9250 - на зерне, 340 гектараў грэчкі, 600 - цукровых буракоў, падсеяць мнагалетнюю траву на плошчы 2560 гектараў, пасадзіць 525 гектараў бульбы (з іх 400 у СВК ´Гігант´) і інш.

Клінок ранняй ярыны, у параўнанні з папярэднім годам, сёлета некалькі зменшаны за кошт прыкметна павялічанага - пад кукурузу на зерне, вырошчваннем якой, у значных аб´ёмах, узяліся займацца ў ААТ ´Саўгас Кісялевічы´, ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ і ААТ ´Стасеўка´. Больш, чым у мінулым годзе, пасеюць у раёне грэчкі - 340 гектараў супраць 255 га.

Алена КАРПЕНКА.