На зямлі, у паветры, на вадзе.

иcтoчник: bobruisk-library.by

На пазнавальную гульню-знаёмства ´На зямлі, у паветры, на вадзе´ у дзіцячую бібліятэку №6 імя. М. Астроўскага завіталі ўдзельнікі праекту ´Расцём беларусамі´.

Цяжка ўявіць наша жыццё без транспарту. Мы ездзім на аўтамабілях, цягніках, матацыклах, самалётах, караблях. На транспарце перавозім грузы, падарожнічаем, ездзім на працу і вучобу. Кожны від транспарту выконвае сваю ролю. Менавіта пра гэта вялася гаворка на занятку. Загадкі, гульні ´Адгадай транспарт´, ´Складзі мазаіку´, ´Што лішняе? Чаму?´ дапамаглі дзеткам лягчэй запомніць назвы транспарту на беларускай мове.