Учора і сёння ў Бабруйскім раёне праходзіць Дзень жывёлавода.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

З калектывамі жывёлагадоўчых аб´ектаў сельгасарганізацый сустракаюцца прадстаўнікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК, зацікаўленых службаў, кіраўніцтва гаспадарак.

Пытанні абмяркоўваюцца як традыцыйныя - вынікі работы за студзень-люты, выкананне даведзеных заданняў па вытворчасці малака і мяса, так і адпаведныя сезону, у прыватнасці, уборка тэрыторый ферм і акаляючай пасля зімы, сыходу снежнага покрыву.

На сустрэчу з жывёлаводамі малочна-таварнага комплексу аг. Варатынь прыехалі намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў, старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Крычко, кіраўнік філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ Андрэй Сцяпанаў. Пачаўшы з падзякі работнікам МТК за добрасумленную працу і высокія вытворчыя паказчыкі - дзённы ўдой малака ад рагулі складае прыкладна 22 кілаграмы - намеснік начальніка райсельгасхарчу заклікаў не спыняцца на дасягнутым, шукаць шляхі для далейшага нарошчвання аб´ёмаў вытворчасці, у тым ліку праз удасканаленне падыходаў да выканання тэхналагічных рэгламентаў.

Учора і сёння ў Бабруйскім раёне праходзіць Дзень жывёлавода.

- На ўласным вопыце, на маю думку, кожны з вас зразумеў і ўпэўніўся, наколькі тэхналагічны падыход да арганізацыі вытворчых працэсаў: даення, кармлення жывёлы, станоўча ўплывае на вынікі работы, а адпаведна і ваш заробак. Але ж магчымасці, каб гэтыя вынікі яшчэ палепшыць, у вас таксама ёсць. Патэнцыял шукайце ў тых жа самых тэхналогіях - удасканальвайце кожны працэс, адшліфоўвайце, каб планку перадавікоў па вытворчасці малака не толькі ўтрымаць, але і падняць на больш высокі ўзровень, - адзначыў Аляксандр Кісялёў.

Прадстаўнік сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадкасцю давяла да жывёлаводаў статыстыку, якая склалася ў краіне з пажарамі. Нагадала асноўныя прычыны, якія здольны прывесці да бяды, у тым ліку гібелі людзей ад агню. Заклікала работнікаў аграрнай галіны быць пільнымі ў дачыненні ўсяго, што можа прывесці да надзвычайнай сітуацыі, вучыць дзяцей правілам бяспечнай жыццядзейнасці, уласнымі паводзінамі быць для іх родных прыкладам. Асаблівую ўвагу вяскоўцаў Алена Крычко звярнула на неабходнасць устаноўкі ў памяшканнях домаўладанняў аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і ў сувязі з сыходам снегу - на правільнае абыходжанне са смеццем падчас веснавой уборкі тэрыторый. У прыватнасці нагадала, што спальваць раслінныя парэшткі катэгарычна забараняецца - за гэта можна не толькі атрымаць штраф, але і паквітацца з жыццём. Што датычыцца смецця, то спаліць яго на ўчастку можна толькі пры ўмове строгага выканання мер бяспекі - у безветранае надвор´е, на адпаведнай ад збудавання адлегласці, пры наяўнасці сродкаў тушэння і пад несупынным кантролем працэсаў гарэння. Каб дадзеную інфармацыю работнікі маглі час ад часу аднавіць, Алена Крычко пакінула прафілактычны раздатачны матэрыял.

Учора і сёння ў Бабруйскім раёне праходзіць Дзень жывёлавода.

Дзень жывёлавода на малочна-таварнай ферме ААТ ´Стасеўка´ прайшоў пры ўдзеле галоўнага спецыяліста планава-эканамічнага аддзела Бабруйскага райсельгасхарчу Максіма Ганжурава, дырэктара сельгасарганізацыі Дзмітрыя Зыка і в.а. старшыні Вішнёўскага сельвыканкама Сяргея Бусела.

Падчас абмеркавання з калектывам малочна-таварнай фермы паказчыкаў развіцця галіны за папярэдні год і два месяцы бягучага, да працаўнікоў давялі ролю кожнага ў іх паляпшэнні, заакцэнтавалі ўвагу на неабходнасці строгага выканання тэхналагічных патрабаванняў.

Учора і сёння ў Бабруйскім раёне праходзіць Дзень жывёлавода.

Не абыйшлося і без пытанняў у адрас мясцовай улады. Работнікаў сельгасарганізацыі цікавіў рамонт калодзежаў, а таксама пытанні ямачнага рамонту асфальтавага пакрыцця ў Стасеўцы, вывазкі буйнагабарытнага бытавога смецця.

Калектывы малочна-таварных ферм аграгарадкоў Хімы і Іванаўка ААТ ´Міхалёўская Ніва´ падчас Дня жывёлавода наведалі начальнік Бабруйскага філіяла Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства Раіса Кавалёва, намеснік дырэктара ´Міхалёўскай Нівы´ Яўген Бокач, галоўныя спецыялісты гаспадаркі.

Учора і сёння ў Бабруйскім раёне праходзіць Дзень жывёлавода.

З работнікамі жывёлагадоўчых аб´ектаў абмеркавалі вынікі работы за два месяцы, а таксама справы ў бягучым. Была засяроджана ўвага на такіх актуальных пытаннях як павелічэнне прадуктыўнасці дойнага статку, павелічэнне прывагаў жывёлы, ўзнаўленне статку, захаванне маладняку.

- Дзякуючы ўзмоцненай рабоце па павелічэнні прадуктыўнасці рагуль, якая тут вядзецца, гаспадарка прырастае па малаку. Да прыкладу, з пачатку сакавіка тэмп росту валавой вытворчасці склаў 110% у параўнанні да папярэдняга года, - заўважыла Раіса Кавалёва.

Учора і сёння ў Бабруйскім раёне праходзіць Дзень жывёлавода.

Між тым, як было адзначана, патэнцыял для нарошчвання аб´ёмаў вытворчасці малака і мяса ў калектываў вялікі. Першае і асноўнае, што тут павінны ўзяць на ўзбраенне - безагаворачна выконваць тэхналагічныя рэгламенты да даення і вырошчвання буйной рагатай жывёлы. Каб дасягнуць адпавядаючых патрабаванням прывагаў, варта ўжо цяпер паклапаціцца пра кармавую базу на будучы год.