У раёне правялі перадпасяўны маніторынг сельгасарганізацый.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Маніторынг-узаемаправерка сельскагаспадарчых арганізацый на прадмет іх падрыхтаванасці да веснавых палявых работ прайшоў у раёне ўчора. Удзел у аглядзе механізаваных двароў, лінейкі гатоўнасці тэхнікі прынялі старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў, прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК, дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты гаспадарак.

Апошнія далажылі аб ступені гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі да выхаду ў поле, падрыхтаванасці насеннага матэрыялу да сяўбы, назапашанасці мінеральных угнаенняў, арганікі, сродкаў аховыкі раслін. Кіраўнікі - аб падрыхтаванасці гаспадарак да пасяўной кампаніі ў цэлым: як вырашаны пытанні аплаты працы людзей на пасяўной, арганізацыі працоўнага спаборніцтва, як наладжана харчаванне работнікаў палёў, забяспечанасць іх спецадзеннем, сродкамі індывідуальнай аховы, наколькі сур´ёзны падыход да рэалізацыі мерапрыемстваў па тэхніцы бяспекі і супрацьпажарнай бяспекі падчас палявых работ і аб іншых значных пытаннях.

У раёне правялі перадпасяўны маніторынг сельгасарганізацый.

Там жа былі абмеркаваны спосабы вырашэння арганізацыйных пытанняў, якія патрабуюць дапрацоўкі. Удзельнікі маніторынгу абмяняліся кампетэнцыяй на гэты конт.

- Вясна, хутчэй за ўсё, будзе кароткай, вільгаць уваходзіць імгненна, таму прыйшоў час уступаць у пасяўную кампанію актыўна. У раёне ўжо пачалі ўносіць калійныя ўгнаенні, вывазку і ўнясенне арганікі, прыступілі да ворыўных работ, закрываем вільгаць - і будзем пачынаць сеяць, - адзначыў Аляксандр Сухадольскі.

У дачыненні гатоўнасці раёна да веснавой кампаніі заўважыў, што тэхніка падрыхтавана на 98 працэнтаў, насенне маецца і яно таксама падрыхтавана, кадры ёсць - да гэтай работы будуць прыцягнуты таксама і механізатары, якія на зімовы перыяд пераходзілі на работу ў іншыя месцы. ´Будзем арганізоўваць работу нават і ў дзве змены, бо наша задача - правесці пасяўную кампанію ў кароткі тэрмін´, - сказаў кіраўнік раёна.

У раёне правялі перадпасяўны маніторынг сельгасарганізацый. У раёне правялі перадпасяўны маніторынг сельгасарганізацый. У раёне правялі перадпасяўны маніторынг сельгасарганізацый. У раёне правялі перадпасяўны маніторынг сельгасарганізацый. У раёне правялі перадпасяўны маніторынг сельгасарганізацый.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.