Справы малочныя.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Валавая вытворчасць малака ў сельгасарганізацыях раёна за студзень-люты склала 6423,9 тоны або 102% да ўзроўню 2021 года. Найбольшы рост вытворчасці дасягнуты ў СВК ´Гігант´ - 195% (надоена 1282,9 т), другая пазіцыя ў гэтым плане за ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 113,4% (1021,8 т), трэцяя за філіялам ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 104,3%, пры тым што аб´ёмы вытворчасці ў гэтай гаспадарцы найвялікшыя - 1954,5 т. Іншыя сельгаспрадпрыемствы мінулагодняга ўзроўню вытворчасці не дасягнулі.

Рэалізацыя малака за два месяцы склала 5830,7 т ці 102,7% пры таварнасці 91%.

Сярэдні ўдой малака ад каровы за студзень-люты склаў у раёне 726 кг (101,4%). Пры гэтым найболей на рагулю надаілі ў філіяле ´Варатынь´ - 1306 кг, што на 28 кг болей, чым за адпаведны перыяд папярэдняга года. Другі па велічыні паказчык у філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ - 1034 кг (-188 кг), трэці - у СВК ´Гігант´ (1005 кг; +490 кг).

Вырошчванне буйной рагатай жывёлы за 2 месяцы склала 504,3 т ці 100,1%. У тым ліку ў СВК ´Гігант´ атрымана 125,4 т (153%), у філіяле ´Варатынь´ - 110,3 т (98,2%), у ´Міхалёўскай Ніве´ - 69,9 т (121%), у ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ - 19,9 т (101%), у ´Харчавіку-Агра´ -

46,1 т ці 100%. Астатнія сельгасарганізацыі спрацавалі ніжэй ўзроўню мінулага года.

Алена КАРПЕНКА.