У Бабруйскім раёне прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

На сустрэчу з вучнямі 9-11-х класаў раённых устаноў адукацыі, перад якімі ўжо цяпер стаіць пытанне выбару будучай прафесіі, прыехалі прадстаўнікі вузаў і сузаў, якія рыхтуюць спецыялістаў для аграрнай галіны краіны, у прыватнасці, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, Клічаўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа. Яны падрабязна распавялі і пасродкам мультымедыя прадэманстравалі аб спецыяльнасцях, якім навучаюць, пра перспектыву выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх устаноў АПК, пра быт студэнтаў і навучэнцаў, магчымасці для арганізацыі вольнага часу, бонусы ў выглядзе ўмоў паступлення, авалодання вадзіцельскім пасведчаннем і інш.

У Бабруйскім раёне прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства.

Вітаючы прысутных, старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян заакцэнтаваў увагу школьнікаў на патрэбе раёна ў спецыялістах і работніках сельскагаспадарчага накірунку. Пры гэтым нагадаў, абіраючы прафесію, кіравацца ў тым ліку прынцыпам ´дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся´.

У Бабруйскім раёне прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства.

Начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Стэльмак падзякавала гасцям за своечасовую слушную інфармацыю, школьнікаў заклікала з усёй сур´ёзнасцю падыйсці да вучобы, падрыхтоўкі да выпускных іспытаў і выбару будучай прафесіі. Тым, хто вырашыць звязаць жыццё з працай у аграрнай галіне, параіла разглядзець пытанне мэтавага навучання - вярнуцца працаваць на родную Бабруйшчыну.

Пра тое, што апошняе - не горшы, а, магчыма, адзін з найлепшых варыянтаў для маладога чалавека, распавяла спецыяліст па арганізацыі закупак СВК ´Гігант´ Анастасія Усава, у нядаўнім навучэнка Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа, малады спецыяліст ´Гіганта´. Яна падзялілася з будучымі абітурыентамі ўражаннем ад работы ў эканамічна трывалай сельгасарганізацыі раёна, з гордасцю прадэманстравала відэафільм пра высокія вытворчыя дасягненні калектыву.

У Бабруйскім раёне прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства. У Бабруйскім раёне прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства. У Бабруйскім раёне прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства. У Бабруйскім раёне прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства.