Настаўніц павіншавалі з Днём жанчын.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Урачыстасць, прысвечаная даце 8 Сакавіка, прайшла сёння ў актавай зале раённага Цэнтра культуры. Арганізавалі яе для педагогаў аддзел па адукацыі, спорце і турызме Бабруйскага райвыканкама сумесна з райкамам галіновага прафсаюза.

У адрас віноўніц свята прагучала шмат цёплых слоў. Педагогаў-жанчын услаўлялі як высокіх прафесіяналаў, як каханых, надзейную ´другую палавінку´, як самаахвярных, пяшчотных маці і дачок. Многія з іх за плённую працу і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці ўдастоіліся ўзнагарод. Іх, разам з віншаваннямі, уручылі начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Алеся Стэльмак і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач. Таксама не засталіся без падзяк за добрасумленную працу, высокія дасягненні ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення і педагогі-мужчыны.

Настаўніц павіншавалі з Днём жанчын. Настаўніц павіншавалі з Днём жанчын. Настаўніц павіншавалі з Днём жанчын. Настаўніц павіншавалі з Днём жанчын. Настаўніц павіншавалі з Днём жанчын. Настаўніц павіншавалі з Днём жанчын.

Падчас свята было шмат гумару, цюльпанаў, са сцэны бясконца лілася музыка, змянялі адна адну харэаграфічныя пастаноўкі, гучалі песні - пра жанчыну, вясну, якая яе ўвасабляе, пра дабрыню, любоў, спагаду, шчасце жыць пад мірным небам. Прычым, артыстамі ў гэты дзень былі не толькі прафесіяналы, але і самі раённыя настаўнікі, чым выклікалі шквал і апладысментаў у калег. Дый увогуле, зала не скупілася на станоўчыя эмоцыі - шчодра дзякавала ўсім за ўвагу і прыемны адпачынак.