Узорныя арганізацыі па ахове працы.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Падведзены вынікі штогоднага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю раёна па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму.

Як стала вядома, сярод арганізацый вытворчай сферы дзейнасці за 2021 год 1-е месца прысуджана ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, сярод арганізацый невытворчай сферы - Хімоўскаму ВПК ´Дзіцячы сад-СШ´. У якасці заахвочвання пераможцы атрымаюць дыпломы і грашовыя ўзнагароджанні.

Іншыя прызавыя месцы размежаваліся наступным чынам:

2-е месца ў катэгорыі ´арганізацыя вытворчай сферы дзейнасці´ прысуджана ААТ ´ПМК-84 Водбуд´, 3-е - філіялу ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´.

Сярод арганізацый невытворчай сферы 2-га месца ўдастоена Каменская дзяржаўная дапаможная школа-інтэрнат, 3-га - Міхалёўскі ВПК ´Дзіцячы сад-СШ´.

Да таго ж, кожнай з вышэйпералічаных арганізацый прысвоена званне ´Узорная арганізацыя Бабруйскага раёна па ахове працы´. Адпаведнае рашэнне Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт прыняў на падставе пратакола пасяджэння створанай пры райвыканкаме камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў.

А лена КАРПЕНКА.