Творчасць прынесла поспех.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Плённым стаў сёлетні год для навучэнцаў інструментальнага аддзялення Бабруйскай раённай дзіцячай школы мастацтваў пас. Туголіца - прынёс шэраг перамог у розных намінацыях.

Арсеній Аксёнаў у намінацыі ´Дэбют´ (конкурс ´Рытмы натхнення´) стаў лаўрэатам 2-й ступені, Кірыл Фралоў - лаўрэатам 1-й ступені ў гэтым конкурсе, а таксама ў творчых спаборніцтвах - конкурсах ´Калядная казка´, ´Мар з Музыкантафф´, ´Музыка нас звязала´. Дуэт ´Гармонія´: Кірыл Фралоў (гітара) і Насця Сідарэнка (домра) у конкурсе ´Art London fest´ стаў лаўрэатам 1-й ступені.

- Мы, вядома ж, марылі пра новых адораных вучняў, пра прызавыя месцы - і новы год у гэтым плане нас моцна парадаваў! - не без эмоцый расказвае настаўніца школы мастацтваў Наталля Уладзіміраўна Бычкоўская, пералічваючы імёны і ўзнагароды выхаванцаў.

Яна жадае сваім вучням не спыняцца на дасягнутым, заўжды імкнуцца да большага, творчага запалу і натхнення. Адначасова выказвае шчырую падзяку бацькам навучэнцаў: Аксёнавай В.Ю., Сідарэнка А.Р., Фраловай Л.А. за матэрыяльную падтрымку, актыўны ўдзел у жыцці сваіх дзяцей.