На дні адчыненых дзвярэй - у Акадэміі МУС.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

На дні адчыненых дзвярэй у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, які быў наладжаны ўстановай 5 лютага, пабывалі і школьнікі Бабруйскага раёна.

- Ініцыятарам гэтага цікавага, змястоўнага і карыснага мерапрыемства для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі нашага раёна, будучых абаронцаў Айчыны, стаў аддзел унутраных спраў Бабруйскага райвыканкама, непасрэдна намеснік начальніка РАУС Віталь Краўчук, пры садзеянні нашага аддзела, - адзначыла Вікторыя Шунько, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета раёна.

Віталь Краўчук, як стала вядома, і ўзначаліў паездку ў сталіцу групы з 11-ці юнакоў-старшакласнікаў.

Алена КАРПЕНКА

Фота з архіва Бабруйскага РАУС