У раёне прайшоў прававы прыём грамадзян.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Прававы прыём грамадзян па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў раённых арганізацый, прайшоў учора на базе раённага Цэнтра культуры.

На пытанні вяскоўцаў, работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў адказалі галоўны прававы інспектар працы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Андрэй Кашаркар, пракурор раёна Генадзь Ярмак, старшыня Бабруйскага раённага аб´яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк.

На прафсаюзны прыём у гэты дзень звярнуліся два чалавекі. Пытанні датычыліся размеркавання пасля навучання - прадастаўлення першага працоўнага месца, а таксама наследавання жылога дома.

Па словах Віталя Сідзюка, практыка правядзення прававых прыёмаў у краіне, а значыць, і нашым раёне будзе працягнута.

Ул. інф.