иcтoчник: dcrr-bobr43.schools.by

Напрыканцы Каляднага тыдня пад кіраўніцтвам музычных кіраўнікоў Крук Г.А. і Клюй А.А. ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі музыкальна-гульнёвыя забавы ´Калядкі´.

Калядкі - свята вясёлае. Дзеці вельмі любяць гэты вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць вершы-дражнілкі і частуюцца смачнымі прысмакамі.

Асаблівы святочны настрой стварылі калядоўшчыкі (выхаванцы старэйшых груп і педагогі). Наша ´Каляда´ была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Хітрая козачка, прыгожыя цыганачкі, гучанне сапраўднай скрыпкі... Калядоўшчыкі зайшлі ў розныя групы і прынеслі радасць усім нашым выхаванцам.

А яшчэ гэта дало магчымасць малым дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.