
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
25 студзеня работнікі структурных падраздзяленняў устаноў культуры Бабруйскага раёна падвялі вынікі работы за 2021 год, паставілі задачы на бягучы - нарада прайшла пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрыя Вяроўкіна.
У актавай зале раённага Цэнтра культуры, дзе прайшло мерапрыемства, сабраліся прадстаўнікі клубнай і бібліятэчнай сістэм раёна, раённай дзіцячай школы мастацтваў, раённага гісторыка-краязнаўчага музея - усе тыя, хто захоўвае культурныя набыткі жыхароў Прыбярэзінскага краю, напаўняе жыццё вяскоўцаў яскравымі фарбамі. Абмеркавалі не толькі дасягненні года, але і праблемныя пытанні, шляхі іх вырашэння.
Калектывам і работнікам галіны культуры, чыя праца па выніках года прызнана найбольш паспяховай, уручаны заслужаныя ўзнагароды.
Падрабязнасці - глядзіце ў фотарэпартажы.





