
иcтoчник: gymn3.bobruisk.edu.by
19 студзеня ў нашай гімназіі адбылося святочнае мерапрыемства ´Прыйшлі Каляды - усе людзі рады!´.
Калядоўшчыкамі былі вучні 9 ´Б´ класа. Звяздар, механоша, беларускія дзяўчаты, пастух з Казой, цыганкі, цыган з Кабылай спявалі калядныя песні, танцавалі, гулялі, славілі гаспадыню класа, жадалі дабрабыту, шчасця і здароўя. Дзеці сустракалі калядоўшчыкаў шчыра і гасцінна, з цукеркамі і пачастункамі. Ва ўсіх удзельнікаў засталіся незабыўныя ўражанні. А галоўнае - дзеці пазнаёміліся бліжэй з беларускім абрадам і традыцыйнай культурай. З Калядой быць - цэлы год не тужыць!

