Апранаемся па-беларуску.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Дзіця маленькае, а свет вакол такі складаны. Але ж у нашых сілах зрабіць іх знаёмства прыемным і карысным, дапамагчы дзецям атрымаць першыя, самыя важныя веды. Беларускамоўны праект ´Расцём беларусамі´, які дзейнічае пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.Астроўскага працягвае знаёміць вучняў ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´ з беларускай мовай. Пазнаёміцца і запомніць назвы адзення і абутку паспрабавалі дзеткі на пазнавальнай гадзіне ´Апранаемся па-беларуску´. Гуляючы ў гульні ´Апрані ляльку´, ´Выпраў памылку´, школьнікі вывучалі складаныя беларускія словы, такія як сукенка, кашуля, шкарпэткі, футра і г.д., а таксама пазнаёміліся з беларускім нацыянальным адзеннем і яго асаблівасцямі. Шмат новых слоў, вершаў, казак, і цікавых адкрыццяў падараваў гэты занятак малечы.

Апранаемся па-беларуску. Апранаемся па-беларуску. Апранаемся па-беларуску.