иcтoчник: www.bobruisk.belstu.by

14.01.2022 стары-новы год - незвычайнае свята. Але, чым больш святаў - тым больш усмешак і прыемных сустрэч! Вось і нашы калядоўшчыкі завіталі да жыхароў інтэрната БДЛК з традыцыйнымі каляднымі шчадроўкамі.

´Каляда хадзіла і Казу вадзіла.

Дзе каза рагом - там жыта стагом!

Хадзіла - стамілася, у снег павалілася!

Дайце Казе сала, каб яна ўстала´.

Патанцавалі, паваражылі, пачаставаліся. Толькі праспяваць разам з калядоўшчыкамі гаспадары адмовіліся. Але гасцінцаў не пашкадавалі.

А мы прынеслі цукеркі з прадказаннямі і пажаданнямі. Няхай усё добрае здзяйсняецца!