Падведзены вынікі жывёлагадоўлі

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Падведзены вынікі таго, як спрацаваў раён, а разам з тым і сельскагаспадарчыя калектывы ў мінулым годзе па вытворчасці малака і мяса буйной рагатай жывёлы.

Па дадзеных райсельгасхарчу, валавая вытворчасць малака за студзень-снежань 2021 года склала ў раёне 38 364,2 т або 108,5% да ўзроўню 2020 года, рэалізавана за гэты перыяд звыш 34 179 т ці 107,6%.

Найболей прыбавілі па малаку, у параўнанні да папярэдняга года, жывёлаводы СВК ´Гігант´ - тэмп росту вытворчасці склаў 168%. Другі па велічыні паказчык росту ў ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ - 137,6%, трэці - у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 121%. У філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 112,4%, філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ - 101,2%. Не дасягнулі мінулагодніх аб´ёмаў малака ў ААТ ´Стасеўка´ (98,9%), ААТ ´Неўскі-Агра´ (82,8%) і ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ (80,9%).

Удой на адну карову ў год у сярэднім па раёне склаў 4 390 кг ці 109,3%.

Пры гэтым у ´Варатыні´ на рагулю надаілі рэкордна высокія 7 619 кг (108,1% да папярэдняга года). Другі па велічыні паказчык (зрэшты, як і па выніках 2020 года) на рахунку ´Харчавіка-Агра´- 6 401 кг (102,3%). Крыху не дабралі да 5-тысячнага паказчыку работнікі галіны ААТ ´Міхалёўская ніва´ - 4 963 кг (111%). На ўзроўні сярэднераённага паказчык удою малака на рагулю ў год у СВК ´Гігант´ - 4 390 кг (169%). У ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ прыкладна на тысячу меней - 3 352 кг (137%), у іншых - ніжэйшы.

Вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы за 2021 год склала ў раёне 3 088,8 т або 101,2% да папярэдняга.

Найбольшы тэмп росту вытворчасці дасягнуты ў ААТ ´Міхалёўская ніва´- 120%, у СВК ´Гігант´ - 114%, у ААТ ´Саўгас Кісялевічы´- 106%, ААТ ´Неўскі-Агра´ - 101,5%. У ´Стасеўцы´ спрацавалі на ўзроўні папярэдняга года (100%), іншыя мінулагодніх аб´ёмаў не дабралі.

Пры гэтым сярэднесутачныя прывагі на вырошчванні буйной рагатай жывёлы склалі ў цэлым па раёне 513 г (102,4% да 2020 года). Найвышэйшы паказчык прывагаў, хоць і некалькі ніжэйшы, чым у папярэднім годзе, адзначаны ў філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 631 г, другі па велічыні ў СВК ´Гігант´ - 578 г (101%), трэці - у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ (548 г, 102,2%). У ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ і ААТ ´Неўскі-Агра´ па 501 г (102 і 103% адпаведна). Паказчык сярэднесутачных прывагаў іншых гаспадарак ніжэйшы за сярэдні па раёне.