У раёне прайшоў Дзень жывёлавода.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Такой форме ўзаемадзеяння, накіраванай на павелічэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўчай галіны, вывучэнне працоўнага настрою ў калектывах, абмеркванне актуальных рабочых і не толькі пытанняў, у гаспадарках раёна надаюць сур´ёзнае значэнне, таму і праводзяць штомесяца.

У раёне прайшоў Дзень жывёлавода.

Напрыклад, у СВК ´Гігант´ старшыня Васіль Жук, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце Анастасія Гацко і галоўны эканаміст Ілона Намочанка пабывалі на трох вытворчых аб´ектах жывёлагадоўлі: МТК і МТФ №2 Малых Бортнікаў і МТФ №1 Вялікіх Бортнікаў. На кожным - разгледзелі вытворчыя паказчыкі: прааналізавалі вынікі работы за папярэдні год і давялі планы на бягучы, засяродзілі ўвагу на пытанні вакцынацыі работнікаў галіны супраць каронавіруснай інфекцыі, абмеркавалі змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, традыцыйна ўшанавалі перадавікоў вытворчасці. Сярод іх - аператар машыннага даення Наталля Анатольеўна Мерадава (МТК М. Бортнікі), жывёлавод па доглядзе рамонтных цялушак Алена Пятроўна Валодзькіна (МТФ №2 в. М. Бортнікі) і жывёлавод па доглядзе маладняку буйной рагатай жывёлы Наталля Валянцінаўна Фёдарава (МТФ №1 аг. В. Бортнікі).

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва СВК.