Праца ідзе - малако расце.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Інакш і быць не можа. Грошы ад продажу малака - штодзённы заробак сельгасарганізацый. І ад таго, які клопат у гаспадарках праявяць да арганізацыі вытворчага працэсу ў жывёлагадоўлі, напрамую залежаць аб´ёмы надоенага малака, аб´ёмы яго рэалізацыі, велічыня выручкі ад продажу і, як вынік - заробкі ў калектывах, якасць падрыхтоўчых работ да новага сельскагаспадарчага года, развіццё сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у цэлым.

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, з пачатку снежня (па стане на 28 снежня) валавая вытворчасць малака ў раёне склала 2 682 тоны ці 102% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Рэалізавана за гэты перыяд 2 439 тон (102%). Таварнасць на ўзроўні 91%.

Пры гэтым тэмп росту валавой вытворчасці малака ў СВК ´Гігант´ з пачатку месяца склаў 194%, у ААТ ´Стасеўка´ - 122%. Прыкметна павялічылі надоі, у параўнанні з адпаведным перыядам 2020-га, у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (107%) і ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ (107%), у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ - 105%.

Калі ж гаварыць пра ўдой малака на карову ў дзень (бадай што галоўны паказчык малочнай жывёлагадоўлі), то лідарства па ім, прычым, са значнай перавагай, па-ранейшаму трымае філіял ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 20,5 кг. Другі па велічыні паказчык на рахунку філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´- 16,1 кг, трэці - у жывёлаводаў СВК ´Гігант´ (15,2 кг). У сярэднім жа па раёне ад рагулі ў дзень узялі па 11,4 кг, што на 4,5 кг болей, чым на адпаведную дату мінулага года.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.