Педагогі пацвердзілі прафесійнае майстэрства.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Брожскай сярэдняй школы Ірына Міхайлаўна Жураўлёва стала пераможцай абласнога конкурсу ´Эфектыўная мадэль метадычнай работы´ - заваявала два дыпломы 2-й ступені ў намінацыях ´Апісанне сістэмы метадычнай работы ва ўстанове адукацыі´ і ´Распрацоўка метадычнага мерапрыемства з педагогамі´.

Конкурс праводзіўся для намеснікаў дырэктараў па вучэбнай, вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўшчыны.

А настаўніца нямецкай мовы гэтай жа школы Марына Мікалаеўна Валадзько стала ўладальніцай дыплома 3-й ступені V Міжнароднага фестывалю прафесійнага майстэрства педагогаў ´Спазнанне ў сатворчасці´.

Ірына Міхайлаўна Жураўлёва

Педагогі пацвердзілі прафесійнае майстэрства.

Марына Мікалаеўна Валадзько