Стравы нашых продкаў

иcтoчник: bobruisk-library.by

Выдатна, калі адраджаюцца і падтрымліваюцца традыцыі беларускага народа. Са школьных гадоў дзеці бачаць, чуюць і самі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, звязаных з беларускай культурай, побытам, кухняй.

На гадзіну беларускай культуры ´Стравы нашых продкаў´, якая адбылася ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.Астроўскага, былі запрошаны вучні 6 ´А´ класу ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´. Якія стравы рыхтавалі нашы продкі? Як яны называліся і як рыхтаваліся? У якіх абрадах іх ўжывалі беларусы? Якія існавалі правілы паводзін за сталом? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі ўдзельнікі гадзіны беларускай культуры. Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарынах, паглядзелі фрагменты з цыклу відэафільмаў ´Гісторыя беларускай страўні´ і пачаставаліся стравамі беларускай кухні. Сакавітая, апетытная, сытная беларуская ежа без сумненняў спадабалася ўсім.

Стравы нашых продкаў Стравы нашых продкаў Стравы нашых продкаў