Як з малаком на гэтую пару?

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Паказчыкі малочнай вытворчасці бягучых дзён працягваюць перавышаць мінулагоднія. Па стане на 14 снежня, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, валавы надой малака ў раёне склаў 99 тон ці 102% да адпаведнага перыяду мінулага года, рэалізацыя - 90 тон (102%), таварнасць - 91%.

Не дабралі мінулагодніх аб´ёмаў малака ў ААТ ´Неўскі-Агра´ і ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, іншыя сельгасарганізацыі спрацавалі ´з плюсам´. У прыватнасці ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 102%, ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ - 103%, ААТ ´Стасеўка´ - 121%, СВК ´Гігант´ - 189%, філіял ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 102%, філіял ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ - 107%.

Такім чынам, найбольшы тэмп росту вытворчасці малака - у СВК ´Гігант´ (189%). Найбольшы надой малака - на рахунку філіяла ´Варатынь´ (30,4 т), другі па велічыні - у СВК ´Гігант´ (17,6 т). Самы высокі паказчык удою малака на карову ў дзень па-ранейшаму ўтрымліваюць жывёлаводы філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 20,4 кг (!), другі па велічыні - у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ (16,6 кг), трэці - у СВК ´Гігант´ (13,8 кг). Болей за 13 кг таксама ў ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (13,3 кг). Сярэднераённы паказчык удою на рагулю ў гэты дзень склаў 11,2 кг.

Алена КАРПЕНКА.