Малака прыбыло.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, валавая вытворчасць малака ў раёне за 11 месяцаў склала 35224,9 т або 109,2% да адпаведнага перыяду папярэдняга года, рэалізацыя - 31360,1 т ці 108,1%.

Не дасягнулі мінулагодняга аб´ёму малака ў ААТ ´Неўскі-Агра´, ААТ ´Стасеўка´, ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´. Пры гэтым у СВК ´Гігант´ спрацавалі з тэмпам росту вытворчасці 165%, у ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ - 140,5%, ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 117,5%, філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 114%, у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ - 101%.

Найбольшы ўдой малака на адну карову за студзень-лістапад дасягнуты жывёлаводамі філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 6985 кг (109,3% у параўнанні да адпаведнага перыяду 2020 года). Другі па велічыні паказчык на рахунку філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ - 5882 кг (103,3%). Трэці - у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (4521 кг; 111,8%).

Алена КАРПЕНКА.