Цудоўныя краявіды бацькаўшчыны - слайд-замалёўка.

иcтoчник: bobruisk-library.by

02.12.2021г. наведвальнікі ГБ №16 змаглі ўбачыць слайд-замалёўку ´Цудоўныя краявіды Бацькаўшчыны´. Беларуская зямля - захавальніца помнікаў культуры народа, які тут жыве. З даўніх вякоў прыйшлі да нас Белая (Камянецкая) вежа, Сафійскі сабор у Полацку, Спаса-Ефрасіннеўская царква, Мірскі замак, Нясвіжскі палац, Аўгустоўскі канал, палац Паскевіча ў Гомелі, Троіцкае прадмесце ў Мінску і інш. Чытачы не толькі ўзнавілі ў памяці гэтыя цудоўныя культурныя помнікі, дзякуючы прэзентыцыі, якая размясцілася ў холле бібліятэкі, але і спрабавалі самі, без падказак, узгадаць, што адлюстравана на слайдзе. Таксама наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць прагледзіць фільм ´Бабруйск. Гарады Беларусі´. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню паважлівых адносін да сваёй Радзімы, выхаванню пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай гісторыі і культуры.